DOKTOP ([info]doktop_doktop) пишет в [info]kitchen_nax
@ 2004-03-18 16:45:00

Предыдущая запись  В избранное!  Share this!  Отслеживать  Пометить как материал для взрослых  Следующая запись

Метки данной записи: Еврейская кухня, Национальные кухни, Рыба

(Жыдоўская кухня)
РЫБА, ФАРШЫРАВАНАЯ СА СМАЖАНАЙ ЦЫБУЛЯЙ
2 кг рыбы, 4-5 цыбулін, 1 бурак, 2 морквы, 200 г булкі, 2 яйкі, 3 зубкі часнаку, 0,5 шклянкі алею, соль, перац.
Цыбулю дробна парэзаць (адну цыбуліну пакінуць), абсмажыць на алеі да залацістага колеру ў тым рондалі, дзе будзе гатавацца рыба.
Падрыхтаваную рыбу нарэзаць вялікімі кавалкамі, выдаліць вантробы, выразаць мякаць. Прапусціць яе праз мясарубку разам з замочанай у вадзе булкай, часнаком і сырой цыбулінай. Дадаць смажаную цыбулю (пакінуць у рондалі 2 ст. лыжкі), яйкі, соль, перац, добра вымесіць. Атрыманым фаршам запоўніць кавалкі рыбы.
У рондаль на смажаную цыбулю пакласці нарэзаныя кружкамі бурак і моркву, зверху - кавалкі рыбы, пасыпаць соллю, перцам, заліць халоднай вадой, каб яна толькі пакрыла рыбу, і варыць на сярэднім агні 2-2,5 гадзіны.
Гатовую рыбу выкласці на талеркі, упрыгожыць кружкамі морквы, ахаладзіць. Падаць з бульбай, якую зварыць у соўсе, што застаўся ад рыбы.



(6 комментариев) - ()